Купить антивирус касперского на Support.by        аренда виртуального cервера на Support.by

Купить антивирус касперского на Support.by        аренда виртуального cервера на Support.by

НАВIНЫ ПЕСЬНI АФIША УРОКI ГАСЬЦЁЎНЯ


Акорды барэ.

Дэнi Штрауссфогель(Denny Straussfogel)      
Пераклад: Мiкола Марчанка,(hipster@tut.by)      

    Для тых гiтарыстаў, якiм надакучыла граць "лёгкiя вэрсii песень", альбо не граць асобныя песьнi ўвогуле, я гарантую, што вывучэньне акордаў барэ будзе вялiкiм скачком у вашай здольнасьцi граць на гiтары. I гэта зусiм не так цяжка, як асобныя думаюць. (Я сапраўды не перавялiчваю! Вывучыўшы некалькi асноўных формаў, вы зможаце граць любыя песьнi ў любым ключы. Такiм чынам, калi вы ўбачыце ўсе гэтыя C#m7, вы будзеце думаць "нiякiх праблем" замест "Я няздольны гэта граць.")
    Аснова iгры акордаў барэ - разьвiцьцё здольнасьцi зажымаць усе 6 струнаў указальным пальцам. Натуральна, што вы павiнны рабiць гэта "чыста" для добрага гучаньня ўсiх 6-цi струнаў. Я прапаную пачаць граць вам трымаючы гiтару ў "класiчнай" пазiцыi з гiтарай на левым калене (я думаю, вы зажымаеце струны левай рукой) з грыфам гiтары пад вуглом 45 градусаў. Тады ваша левая рука будзе ў найлепшай пазiцыi для любой тэхнiкi. (Вы будзеце здзiўленыя якую хуткасьць i "амплiтуду" iгры вы будзеце мець i адначасова вы заўсёды зможаце вярнуцца да iгры ў нефармальную пазiцыю, калi вы здолееце граць у гэтай.)
    Так як ва ўсiх людзей трохi розныя формы ўказальнага пальцу, вы павiнныя паэкспераментаваць для дасягненьня лепшага гучаньня. Звычайна зажым струн адбываецца бакавой стараной указальнага пальцу, а не плоскай яго часткай. Вам трэба трымаць ваш вялiкi палец на задняй паверхнi грыфу, а не класьцi яго зьверху. Зажмiце грыф памiж указальным i вялiкiм пальцамi такiм чынам, каб указальны палец накрыў усе 6 струн (на выбраным вамi ладзе). Паспрабуйце дасягнуць найлепшага чыстага гучаньня ад усiх 6 струн. Мажлiва, вы ня здолееце зрабiць гэта адразу; вам трэба патрэнiваць трохi сiлу вашага пальцу. ( У мяне нiколi не было тут мазалёў як на коньчыках пальцаў, але палец стаў больш жосткiм.) Як бы то не было, гэта самая цяжкая i непрыемная частка вывучэньня акордаў барэ. Не прапускайце яе, калi ў вас не загучала ўсё цудоўна з першага разу, гэта з'явiцца з практыкай.
    Зараз да форм акордаў. Уся тэорыя, якая вам патрэбна, гэта, што лады на гiтары гэта аналогiя клявiшам на пiанiна. Калi вы зажалi ўсе 6 струн на акорд F зрушыце яго на адзiн лад уверх, вы атрымаеце акорд F#. Калi вы зрушыце яшчэ на адзiн лад уверх, гэта ўжо будзе акорд G, яшчэ на адзiн G# i гэтак далей да канца грыфу. Такiм чынам, вы бачыце, што вывучыўшы адну форму акорда, вы зможаце граць столькi iх, колькi ладаў на грыфе. Iснуе 2 асноўныя формы, яны, ў сваю чаргу, могуць быць перароблены ў мiноры i/альбо сэпцiмы простым убiраннем аднаго пальца. Адзiн з мiнораў, патрабуе невялiкай перастаноўкi пальцаў. Таму можна лiчыць, што iснуе 3 формы. Вывучыўшы гэтыя 3 формы, вы зможаце граць любы мажорны акорд, сэпцiмы, мiнорныя, альбо сэптмiнорныя акорды. Мажорныя сэптакорды, а таксама мажорныя нанакорды таксама вельмi лёгка граць, калi велаеце асноўныя формы барэ. Такiм чынам, вось гэтыя формы. Давайце зацiсьнем 3-цi лад указальным пальцам, як гэта рабiлi ў пачатку. Паглядзiце на форму акорда G ("i" -гэта ваш указальны палец(index),"m"-сярэднi(middle),"r"-безыменны(ring),"p"-мезiнец(pinky). Мажлiва, вам падаецца незвычайным фармат дыяграмы, але гэта тое, што вы пабачыце, калi будзеце глядзець зверху грыфа).
G акорд
 

e||---|---|-i-|---|---|---|---|---|---|---|---|---

B||---|---|-i-|---|---|---|---|---|---|---|---|---

G||---|---|-i-|-m-|---|---|---|---|---|---|---|---

D||---|---|-i-|---|-p-|---|---|---|---|---|---|---

A||---|---|-i-|---|-r-|---|---|---|---|---|---|---

E||---|---|-i-|---|---|---|---|---|---|---|---|---



Каб зрабiць сэптакорды, проста ўбярыце мезiнец



G7 акорд

e||---|---|-i-|---|---|---|---|---|---|---|---|---

B||---|---|-i-|---|---|---|---|---|---|---|---|---

G||---|---|-i-|-m-|---|---|---|---|---|---|---|---

D||---|---|-i-|---|---|---|---|---|---|---|---|---

A||---|---|-i-|---|-r-|---|---|---|---|---|---|---

E||---|---|-i-|---|---|---|---|---|---|---|---|---



Каб зрабiць мiнор, вярнiце назад ваш мезiнец i ўбярыце 

на гэты раз сярэднi палец. (можаце дапамагаць вашым 

сярэднiм палцам указальнаму зажымаць барэ)



Gm акорд

e||---|---|-i-|---|---|---|---|---|---|---|---|---

B||---|---|-i-|---|---|---|---|---|---|---|---|---

G||---|---|-i-|---|---|---|---|---|---|---|---|---

D||---|---|-i-|---|-p-|---|---|---|---|---|---|---

A||---|---|-i-|---|-r-|---|---|---|---|---|---|---

E||---|---|-i-|---|---|---|---|---|---|---|---|---



Каб атрымать мiнорны сэптакорд, убярыце i мезiнец, i

сярэднi палец.



Gm7 акорд

e||---|---|-i-|---|---|---|---|---|---|---|---|---

B||---|---|-i-|---|---|---|---|---|---|---|---|---

G||---|---|-i-|---|---|---|---|---|---|---|---|---

D||---|---|-i-|---|---|---|---|---|---|---|---|---

A||---|---|-i-|---|-r-|---|---|---|---|---|---|---

E||---|---|-i-|---|---|---|---|---|---|---|---|--- 



Зараз вам трэба запомнiць, калi вы зрушыце пальцы кожны

на адзiн лад уверх (гэта значыць, барэ будзе на 4-тым), вы

будзеце граць G#, G#7, G#m, G#m7, адпаведна. Яшчэ на адзiн

лад уверх i вы атрымаеце A, A7, Am, Am7, i гэтак далей да канца

грыфу. У iншым кiрунку, калi вы зрушыце ўсе пальцы на адзiн

лад унiз (барэ на 2-м ладзе), вы атрымаеце F#, F#7, F#m, i F#m7.

Яшчэ на адзiн лад унiз i вы будзеце мець F, F7, Fm, i Fm7.

Урэшце рэшт, калi вы зрушыцеся яшчэ на адзiн лад унiз,

выкарысоўваючы канец  грыфа як барэ, вы атрымаеце E, E7, Em, Em7,

якiя вы напэўна ведаеце.



Oкей. Зараз другая форма. Зноў зробiм барэ на 3-м ладзе.

Акорд C граецца наступным чынам

C акорд

 

e||---|---|-i-|---|---|---|---|---|---|---|---|---

B||---|---|-i-|---|-p-|---|---|---|---|---|---|---

G||---|---|-i-|---|-r-|---|---|---|---|---|---|---

D||---|---|-i-|---|-m-|---|---|---|---|---|---|---

A||---|---|-i-|---|---|---|---|---|---|---|---|---

E||---|---|-x-|---|---|---|---|---|---|---|---|---



каб атрымаць сэптакорд, убярэце ваш безыменны палец



C7 chord

e||---|---|-i-|---|---|---|---|---|---|---|---|---

B||---|---|-i-|---|-p-|---|---|---|---|---|---|---

G||---|---|-i-|---|---|---|---|---|---|---|---|---

D||---|---|-i-|---|-m-|---|---|---|---|---|---|---

A||---|---|-i-|---|---|---|---|---|---|---|---|---

E||---|---|-x-|---|---|---|---|---|---|---|---|---



(Заўвага: Шостая струна (E) не граецца. На пятай струне

(А) гучыць самая нiзкая нота акорду)



У мiнора на другой струне палец перамяшчаецца на адзiн лад унiз.

Адбываецца перастаноўка. Гэта i ёсьць 3-я форма. Яна лёгка робiцца

з 2-й. Таксама, вы можаце заўважыць, што яна падобна на форму "G"

акорды, з усiмi пальцамi на адну струну ўверх.



Cm акорд

e||---|---|-i-|---|---|---|---|---|---|---|---|---

B||---|---|-i-|-m-|---|---|---|---|---|---|---|---

G||---|---|-i-|---|-p-|---|---|---|---|---|---|--- 

D||---|---|-i-|---|-r-|---|---|---|---|---|---|---

A||---|---|-i-|---|---|---|---|---|---|---|---|---

E||---|---|-x-|---|---|---|---|---|---|---|---|---



i мiнорны сэптакорд проста ўбiраем мезiнец



Cm7 акорд

e||---|---|-i-|---|---|---|---|---|---|---|---|---

B||---|---|-i-|-m-|---|---|---|---|---|---|---|---

G||---|---|-i-|---|---|---|---|---|---|---|---|---

D||---|---|-i-|---|-r-|---|---|---|---|---|---|---

A||---|---|-i-|---|---|---|---|---|---|---|---|---

E||---|---|-x-|---|---|---|---|---|---|---|---|---



I нарэшце, мажорныя сэпт- i нанакорды граюцца ў гэтай

форме наступным чынам



Cmaj7 акорд			

e||---|---|-i-|---|---|---|---|---|---|---|---|---

B||---|---|-i-|---|-p-|---|---|---|---|---|---|---

G||---|---|-i-|-m-|---|---|---|---|---|---|---|---

D||---|---|-i-|---|-r-|---|---|---|---|---|---|---

A||---|---|-i-|---|---|---|---|---|---|---|---|---

E||---|---|-x-|---|---|---|---|---|---|---|---|---



Cmaj9 акорд

e||---|---|-i-|---|-p-|---|---|---|---|---|---|---

B||---|---|-i-|---|---|---|---|---|---|---|---|---

G||---|---|-i-|-m-|---|---|---|---|---|---|---|---

D||---|---|-i-|---|-r-|---|---|---|---|---|---|---

A||---|---|-i-|---|---|---|---|---|---|---|---|---

E||---|---|-x-|---|---|---|---|---|---|---|---|---



Як i ў першай форме, проста рухаючы пальцы на лад уверх

цi ўнiз, вы будзеце граць столькi акордаў, сколькi ладоў

вы маеце.



Апошняе слова. Будзьце ўпартлiвымi. Магчыма, спачатку вым усё будзе

падавацца раздражняючым, але патрэнiруючы сябе ў iгры барэ акордаў,

вы павялiчыце сiлу пальцаў, ваша рука ня будзе болей "заядаць", i вы

зможаце граць усе песьнi.

Удачы.



Пастскрыптум для "прадзьвiнутых":

Каб граць нанакорд (не мажорны нанакорд, а проста нанакорд) вам трэба

зажаць барэ на 3-х верхнiх струнах вашым безыменным пальцам.

Гэты акорд можна знайсьцi ў шматлiкiх джазавых кампазiцыях.



C9 акорд

e||---|---|-r-|---|---|---|---|---|---|---|---|---

B||---|---|-r-|---|---|---|---|---|---|---|---|---

G||---|---|-r-|---|---|---|---|---|---|---|---|---

D||---|-i-|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---

A||---|---|-m-|---|---|---|---|---|---|---|---|---

E||---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---



Першая басавая струна не граецца. Як звычайна рухайце яго на лад уверх

цi ўнiз, i вы атрымаеце любы нанакорд якi вы пажадаеце.


Беларускія Акорды © 2001- 2012.
Праэкт Мiколы М.  E-mail: